| paller ( @ 2008-04-21 11:27:00 |
| Current music: | CAN |
Койпіш(апошняе слова)
под кат не умею(буду по частям)Ю.В...."Высокі "суд"маё апошняе слова будзе складацц з 4-х частак.Якія з большага не будуць залежыць адна ад адной.Першая.
Я б жадаў узгадаць тыя шматлікія заўвагі,якія шматлікія заўвагі высокі"суд"даваў мне і маім "калегам"Ія хацеў-бы папрасіць прабачэння за сваю недастатковую павагу да высокага "суда".Я заўсёды лічыў і лічу,што ў грамадстве абавязкова павінна прысутнічаць павага і сурьёзнае стаўленнье да суда,так і да ўсіх праваахоўчых ворганаў агулам.І калі такой павагі няма,гэта сапраўдная бяда грамадства,Бо менавіта праваахоўчыя ворганы,у тым ліку й суд,абараняюць грамадства,і непавага значна перашкаджае гэтай абароне...Але ж давайце пацікавімся,чаму вось у дадзеным выпадку узьнікла такое непаважлівае і несурьезнае стаўленьнне.Мо яго можна зменьшыць ці ўвогуле скасаваць?Справа ў тым,што калі рашэнне суда залежыць не ад доказаў і не ад таго,што адбываецца на самой справе,а ад таго што загадаюць"судьдзе"я лічу,што гэта не суд,а спэктакаль.Калі судьдзя выконвае ролю другога пракурора і не вельмі добра карыстаецца УПК РБ,як гэта адбылося са сьведкай Леднікам Я лічу,што гэта не суд,а спэктакаль.Калі ў залі суда амаль не ладзіцца драка і творцы гэтага працягваюць спакойна сядзець і далей ,мяркую,калі гэта і не ператварае суд у фарс ці спэктакаль,дык дакладна падрывае усялякую павагу да гэтага суда.Калі у адкрытаепаседжанне людзі запускаюцца па спісах падпісаных(выключна)следчым Міхалькевічам,а астатнім адмаўляецца з-за таго,што нібыта "заля поўная",але ж яна альбо поўпустая,ці нават зачыненая,гэта калі і не ператварае суд у фарс,дык дакладна падрывае усялякую павагу да гэтага суда.Калі пракурор робіць хамскія заўвагі, а потым і нават выдаляе сталага чалавека па узросту годнага яму ў бацькі з залі суда-гэта даклдна падрывае павагу да гэтага суда.Калі у будынку суда "зьнікаюць"бэйджыкі з супрацоўнікаў гэтага будынку,калі так званы "сьведка" дапамагае абшукваць рэчы ўважодзячых(менавіта ён затрамаў Кіма.Рэмарка мая.Ю.В.)і камандуе каго пускаць,а каго не-гэта калі і не ператварае суд у спэктакаль,ці то ў фарс-дакладна падрывае усялякую павагу да гэтага "суда".(Першая)