paller ([info]paller) wrote,
@ 2008-04-21 13:03:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:CAN

КОЙПІШ(працяг)
(ад paller:прабачце,аб эканамічным стане нашай краіны ня буду-самі добра ўсё ведаеце)
Койпіш:"...Таму памятайце,спадарыня судьдзя,што зараз Вы судзіце не нас дзесяцёх,а ўсіх нас,усіх беларусаў,у тым ліку й сябе...
У гэтай частке я б жадаў паразмаўляць пра прадстаўленыя доказы.Я ня буду тут закранаць доказы сабраныя супраць іншых.Даруйце,але я ,магчыма й эгаістычна,пакіну ў гэтай часткі ўвагу толькі сабе й толькі "доказам" супраць мяне.І пачаць я б жадаў з раскаяньня ў сваех дзеяньнях 10-га.Калі б я ведаў,як ўсё абярнецца-мае б паводзіны былі б зусім іншымі.Справа ў тым,што 9-га я здаваў іспыт,а 10-га зранку пераздаваў яшчэ адзін,але,яшчэ да 11-ці гадзін я яго здаў і паехаў дамоў.Дык вось,апошнія дні перад імі я быў заняты выключна вучобай,і,таму,на жаль пра гэты мітынг даведаўся толькі ля дзьвух газін дня 10-га.І я шчыра каюся й прашу ўва ўсіх прабачэньня,што я ня быў на пачатку мітынга.І я заяўляю ў апошнім слове,што мяне не было на мітынгу да 15:45,у чым я й каюся й за што прашу прабачэньня зараз.На конт таго ці быў я на мітынгу пасля 15:45 я адмаўляюся казаць,як і адмаўляўся пад час усяго судовага сьледзтва,але ж давайце зьвернем увагу на доказы,бо менавіта ж згодна доказаў павінны выносіць рашэньне высокі "суд".Супраць мяне сабрана тры доказа:
1:фотаматэрыялы
2:відэаматэрыялы
3:паказаньні сьведкі,які мяне бачыў,праўда,я так і не зразумеў ці то 10-га,ці то 21-га ён мяне бачыў...здаеца ўсё ж пракурор тады пра 21-шае пытаў.У любым выпадку,ягоныя паказаньні выклікаюць значны сумнеў-узгадаем нават просьбу спадара Пашкевіча прыцягнуць гэтага сьведку да крымінальнай адказнасьці за йлжывыя паказаньні.
Такім чынам я лічу свой удзелу мітынгу не даказаным.Праўда я не зьдзіўлюся,калі мяне ўсё роўна прыгавараць,бо,як я ўжо адзначыў,я сунюваюся,што гэта суд,а ня цырк.
На гэтым я б жадаў скончыць трэцюю частку майго выступу й перайсці да чацьвёртай.
(...)
у мяне ўсё.

(атрымана сёньня ля будынку суда недзе а 12 гадзіне)Ю.В.




(Post a new comment)


[info]coipish
2008-04-21 04:04 pm UTC (link)
Ну ты, блін, герой )))
Я ўсё роўна як я пачаў вымаўляць, па нашай дамоўленнасьці Нікалаеў яго ў сябе выклаў. А зараз і я ўсвой жж - http://coipish.livejournal.com/374653.html

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…